Адобраны праект мемарандума аб супрацоўніцтве ў мытных справах з Нігерыяй

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.

    Адпаведны Указ № 246 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 чэрвеня.

    Праектам мемарандума замацоўваюцца асноўныя прынцыпы і формы супрацоўніцтва паміж мытнымі органамі, парадак аказання ўзаемнай дапамогі, арганізацыі абмену інфармацыяй, а таксама ўзаемадзеяння па спыненні і расследаванні мытных правапарушэнняў.

    Паўнамоцтвы на правядзенне перагавораў па праекце гэтага дакумента і яго падпісанне прадастаўляюцца Дзяржаўнаму мытнаму камітэту.