Аддзяленню пагранкантролю "Брэст, пасажырская станцыя" прысвоена імя вядомага пагранічніка Кублашвілі
Аддзяленню пагранічнага кантролю "Брэст, пасажырская станцыя" 86-й пагранічнай групы органаў пагранічнай службы прысвоена імя старшага прапаршчыка Варлама Кублашвілі. Адпаведны Указ № 402 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 снежня.
Гэта рашэнне прынята ў мэтах патрыятычнага выхавання моладзі, захавання гістарычнай памяці, папулярызацыі баявых традыцый і воінскай службы ў органах пагранічнай службы.