Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруюцца ўказы № 473 ад 30 жніўня 2002 года і № 534 ад 25 кастрычніка 2007 года)
У Беларусі ўдасканальваецца прававое рэгуляванне парадку абароту баявой зброі, боепрыпасаў да яе і ахоўнай дзейнасці. Адпаведны Указ № 79 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 сакавіка.
Дакумент уносіць змяненні і дапаўненні ва ўказы № 473 "Аб мерах па ўдасканаленні рэгулявання абароту баявой, службовай, грамадзянскай зброі і боепрыпасаў да яе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь" і № 534 "Аб мерах па ўдасканаленні ахоўнай дзейнасці".
У прыватнасці, асобныя нормы, што датычацца абароту зброі і боепрыпасаў, цяпер будуць распаўсюджвацца і на Дзяржаўную фельд'егерскую службу пры Мінсувязі ў парадку, устаноўленым у ваенізаваных арганізацыях. Указам прадугледжваецца захоўванне зброі і боепрыпасаў службы бяспекі БелАЭС у воінскай часці ўнутраных войскаў МУС, "Белтэлекам" выключаецца з ліку арганізацый, маючых права стварэння ваенізаванай аховы.
Акрамя таго, дакументам удакладняецца апісанне форменнага адзення і знакаў адрознення работнікаў спецыяльнай сувязі. Для гэтага ўнесены карэкціроўкі ва Указ № 159 "Аб форменным адзенні і знаках адрознення работнікаў спецыяльнай сувязі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта".
-
Спампаваць 79uk.pdf469 Кб