Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруецца Указ № 148 ад 18 красавіка 2019 г.)
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 лютага падпісаў Указ № 64, якім ствараюцца дадатковыя ўмовы для далейшага развіцця і ўдасканалення дыстанцыйных фінансавых паслуг.
У прыватнасці, дакументам пашырана кола юрыдычных асоб, якія маюць права з дапамогай міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі ажыццяўляць аддаленую ідэнтыфікацыю кліентаў і належную праверку іх даных.
Для павышэння бяспекі і якасці прадастаўляемых сэрвісаў дэталізуюцца патрабаванні да правядзення аддаленай ідэнтыфікацыі, у тым ліку пры выкарыстанні біяметрычных персанальных даных.
Названыя меры ствараюць умовы для далейшага пашырэння спектра дыстанцыйных фінансавых паслуг і павышэння іх зручнасці для карыстальнікаў. Напрыклад, з дапамогай аднаго мабільнага дадатку можна будзе карыстацца рахункамі або банкаўскімі плацежнымі карткамі розных банкаў, не праходзячы працэдуру аўтэнтыфікацыі для кожнага з іх. Таксама больш зручным і хуткім стане атрыманне банкаўскага крэдыту на набыццё тавараў у арганізацыях гандлю.
Акрамя таго, значна пашыраюцца магчымасці выкарыстання ID-картак. Іх уладальнікі змогуць дыстанцыйна атрымліваць фінансавыя паслугі ў любой фінансавай арганізацыі без наведвання банка або пастаўшчыка плацежных паслуг, аплачваць любыя адміністрацыйныя працэдуры і ажыццяўляць іншыя плацяжы, якія патрабуюць праверкі даных.