Аб дыстанцыйным гандлі ювелірнымі вырабамі праз інтэрнэт-магазіны
Указ № 52 ад 10 лютага 2025 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 лютага падпісаў Указ № 52 "Аб дыстанцыйным гандлі ювелірнымі вырабамі праз інтэрнэт-магазіны".
Дакумент прыняты ў мэтах падтрымкі айчыннай ювелірнай галіны, развіцця інтэрнэт-гандлю ювелірнымі вырабамі беларускай вытворчасці.
Згодна з Указам, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія маюць адпаведныя ліцэнзіі, дазволена ажыццяўляць інтэрнэт-гандаль маркіраванымі ювелірнымі вырабамі беларускай вытворчасці ў перыяд з 1 сакавіка 2025 года па 30 чэрвеня 2026 года.
Упершыню такое права для іх было прадугледжана Указам Прэзідэнта ад 1 лютага 2021 года № 36 "Аб рэалізацыі ювелірных вырабаў праз інтэрнэт-магазіны" і пачало дзейнічаць з 12 красавіка 2021 года. Потым яно перыядычна прадаўжалася.
Спампаваць 52uk.pdf
485 Кб