Аб плане падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2025 год

Указ № 477 ад 30 снежня 2024 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 снежня падпісаў Указ № 477, якім зацверджаны план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2025 год.

Асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні плана сталі рэальная патрэбнасць грамадства ва ўрэгуляванні адпаведных адносін, прыярытэтнасць іх прававой рэгламентацыі. Асаблівая ўвага ўдзялалася захаванню патрабаванняў сістэмнасці, комплекснасці і стабільнасці прававога рэгулявання.

У 2025 годзе плануецца падрыхтаваць як прынцыпова новыя заканадаўчыя акты (Кодэкс аб ахове здароўя, Экалагічны кодэкс, закон "Аб аквакультуры"), так і накіраваныя на сістэмную актуалізацыю дзеючых законаў.

Акрамя таго, запланавана работа над праектамі законаў і ўказаў па выніках рэвізіі заканадаўства, якая праводзіцца цяпер у адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы, у мэтах выключэння празмернага тэхнічнага рэгулявання, перагружанасці заканадаўства нарматыўнымі прававымі прадпісаннямі і скарачэння прававога масіву ў цэлым.

Згодна з планам прадугледжваецца таксама падрыхтоўка ўказа, накіраванага на ўдасканаленне норм Указа ад 28 лістапада 2005 года № 551 "Аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху".