Аб узнагароджанні

Указ № 462 ад 11 снежня 2024 г.

Дзяржаўных узнагарод удастоены 39 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны Указ № 462 падпісаў 11 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, адвагу і рашучасць, праяўленыя пры выратаванні чалавека на вадзе, заслугі ў судова-экспертнай дзейнасці, ахове дзяржаўнай граніцы, значны асабісты ўклад у рэалізацыю сацыяльна-эканамічнай і дзяржаўнай палітыкі, ліквідацыю наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару, ваенна-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, удасканаленне падатковай і судовай сістэм, развіццё сельскай і лясной гаспадарак, тарфяной прамысловасці, будаўніцтва, ветэранскага руху, выдатныя дасягненні ў сферах навукі, статыстыкі, аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту.

Ордэна Айчыны ІІІ ступені ўдастоены старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын, ордэна Пашаны - начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Баранавічах Васіль Сухаверхі і старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Вячаслаў Хафізаў, ордэна Францыска Скарыны - вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Зінаіда Зубкова.

Медалём "За выратаванае жыццё" ўзнагароджаны майстар вытворчага навучання кіраванню механічным транспартным сродкам факультэта папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Сяргей Захарэнка.

Ваеннаслужачыя пагранічнай службы - старшы тэхнік пагранзаставы 86-й пагрангрупы Алег Кавальчук і старшы інспектар пагранзаставы 19-й пагрангрупы Павел Сіманенка адзначаны медалём "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы".

Медалём "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый" узнагароджаны ваеннаслужачыя МНС: начальнік Светлагорскага РАНС Андрэй Высоцкі, старшы інструктар-выратавальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Пётр Кадушкін і начальнік цэнтра вадалазна-выратавальнай службы Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння "ЗУБР" Алег Сцяпук.

Вялікая група работнікаў розных сфер удастоена медаля "За працоўныя заслугі". У іх ліку намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз - галоўны дзяржаўны судова-медыцынскі эксперт Беларусі Юрый Аўсіюк, прафесар кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Іван Канус, суддзя Магілёўскага абласнога суда Ігар Прошка.

Медалём Францыска Скарыны адзначаны заслугі прадстаўнікоў сферы культуры: дырыжора заслужанага аматарскага калектыву Беларусі народнага ансамбля народнай музыкі "Выцінанка" Столінскага гарадскога Дома культуры Пятра Астапчука, саліста і артыста духавога аркестра ГУУС Мінгарвыканкама Ганны Благавай і Сяргея Кудрачова.

Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Беларусі. Народным паэтам стаў член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Карызна, заслужаным артыстам - артыст-вакаліст (саліст) - вядучы майстар сцэны Магілёўскай абласной філармоніі Павел Усовіч, заслужаным дзеячам культуры - выкладчык па класе ўдарных інструментаў Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы Мікалай Нярэзька.

Звання заслужанага дзеяча навукі ўдастоены загадчык кафедры гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Сяргей Зіматкін, заслужанага настаўніка - настаўнік рускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 Ліды Таццяна Глыздова, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі - дырэктар ААТ "Шайцерава" Верхнядзвінскага раёна Міхаіл Гумнянкоў, заслужанага будаўніка - дырэктар КУП "Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама" Анжэла Бабарыка, заслужанага майстра спорту - спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Беларусі па стральбе з лука Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па стралковых відах спорту Ганна Марусава.

Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі.

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне статыстыкі яе ўдастоена начальнік аддзела статыстыкі Веткаўскага раёна Жанна Ісакава. Начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Мельнікава ўзнагароджана за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё сферы гандлю. Першы намеснік начальніка Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння "ЗУБР" МНС Андрэй Мяцельскі ўдастоены Падзякі Прэзідэнта за высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці, эфектыўную арганізацыю работы, узорнае выкананне службовых абавязкаў; намеснік генеральнага дырэктара (па ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях) ААТ "Гомельтранснафта Дружба" Андрэй Пятрэнка - за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё нафтаправоднага транспарту, патрыятычнае выхаванне моладзі. Падзяка таксама аб'яўлена прафесару кафедры кіравання аховай працы Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Леаніду Місуну за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, развіццё творчых здольнасцей таленавітай моладзі.