Аб забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча

Указ № 451 ад 22 лістапада 2021 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада падпісаў Указ № 451 "Аб забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча".

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з Законам Беларусі "Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу" для далейшага ўдасканалення заканадаўства ў гэтай сферы.

Указам заснавана палажэнне аб органах кіравання пры ўвядзенні надзвычайнага становішча. Яно аб'яднае, канкрэтызуе і дапоўніць цяпер дзеючыя аналагічныя палажэнні аб аб'яднаным аператыўным штабе і камендатуры тэрыторыі, на якой уведзена надзвычайнае становішча.

У дакуменце вызначаецца парадак арганізацыі функцыянавання органаў кіравання пры ўвядзенні на ўсёй тэрыторыі краіны або ў яе асобных мясцовасцях надзвычайнага становішча.