Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 снежня падпісаў Указ № 427, якім уносяцца змяненні ва ўказы па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння.
Папраўкі, у прыватнасці, унесены ва Указ ад 16 студзеня 2009 года № 40 "Аб Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны". Так, органам фонду прадастаўляецца права выносіць рашэнні аб спагнанні запазычанасці без натарыяльнага выканаўчага надпісу, бязвыплатна выкарыстоўваць міжведамасныя інфармацыйныя рэсурсы і базы даных дзяржорганаў, атрымліваць інфармацыю аб абаненцкіх нумарах сеткі сотавай сувязі фізічных асоб, якія самастойна выплачваюць узносы ў бюджэт ФСАН, для накіравання ім апавяшчэнняў і паведамленняў. З паўнамоцтваў фонду выключаецца фінансаванне мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва за кошт сродкаў бюджэту ФСАН.
У сувязі з устанаўленнем парадку выплаты абавязковых страхавых узносаў дыпламатычнымі работнікамі за мужа ці жонку адпаведныя змяненні таксама ўнесены ва Указ ад 15 мая 2008 года № 276 "Аб некаторых пытаннях дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь".
Акрамя таго, з Указа ад 18 мая 2020 года № 171 "Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян" выключаны дубліруючыя нормы ў частцы назначэння пенсій, удакладнена тэрміналогія Указа ад 27 верасня 2021 года № 367 "Аб добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі".