Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Указ № 424 ад 28 кастрычніка 2021 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 кастрычніка падпісаў Указ № 424, якім уносяцца змяненні ў шэраг указаў Кіраўніка дзяржавы.

Дакументам, у прыватнасці, прадугледжваецца рэалізацыя норм новых кодэксаў аб адміністрацыйнай адказнасці: удакладняюцца спасылкі на артыкулы, кампетэнцыя дзяржаўных органаў па вядзенні адміністрацыйнага працэсу.

Акрамя таго, актуалізуецца склад Міжведамаснай камісіі па вызваленні юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ад адміністрацыйных спагнанняў і выплаты пені з улікам праведзеных кадравых змяненняў.

Адначасова Указам скарэкціраваны асобныя дакументы ў частцы замены скасаванага паняцця "мінімальны спажывецкі бюджэт" на адзіны сацыяльны нарматыў - бюджэт пражытачнага мінімуму ў эквівалентным памеры.

Шэраг указаў і іх структурных элементаў, палажэнні якіх на сёння поўнасцю рэалізаваны ў заканадаўстве, прызнаюцца страціўшымі сілу.