Аб узнагароджанні

Указ № 395 ад 15 кастрычніка 2021 г.

Ваеннаслужачыя ўдастоены дзяржаўных узнагарод і Падзяк Прэзідэнта Беларусі. Адпаведныя Указ і распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

У адпаведнасці з Указам за ўзорнае выкананне воінскага абавязку, значныя заслугі ў воінскай службе і падтрыманне высокай баявой гатоўнасці войскаў узнагародамі адзначаны заслугі 14 ваеннаслужачых.

Ордэна "За службу Радзіме" III ступені ўдастоены начальнік 4-га ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўнік Максім Гакоцін і начальнік штаба - першы намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл генерал-маёр Уладзімір Купрыянюк.

Медалём "За адзнаку ў воінскай службе" ўзнагароджаны 12 ваеннаслужачых. У іх ліку ваенны камендант Баранавіцкай ваеннай камендатуры Узброеных Сіл падпалкоўнік Іван Кіслы, першы намеснік начальніка ўзбраення Узброеных Сіл - начальнік штаба ўзбраення генерал-маёр Андрэй Федзін, начальнік сувязі - начальнік аддзела сувязі штаба Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл палкоўнік Алег Шэйко.

На падставе распараджэння Кіраўніка дзяржавы за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у сумесным стратэгічным вучэнні "Захад-2021" Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена камандзіру 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл палкоўніку Аляксандру Лаўрэнаву і начальніку штаба войскаў сувязі Узброеных Сіл - першаму намесніку начальніка ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўніку Вадзіму Раманіву.