Аб важнейшых паказчыках і параметрах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2025 год

Указ № 384 ад 1 кастрычніка 2024 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў Указ 384, якім зацверджаны важнейшыя прагнозныя параметры развіцця краіны на 2025 год. Дакумент захоўвае нацэленасць эканамічнай палітыкі на забеспячэнне ўстойлівасці эканомікі і рост дабрабыту насельніцтва.

Рост валавога ўнутранага прадукту прагназуецца да 104,1% за кошт трох спалучаных праграм: вытворчай, экспартнай і інвестыцыйнай.

Указам таксама ўстанаўліваюцца мэтавыя арыенціры для іх выканання. Чакаецца, што экспарт тавараў і паслуг павялічыцца на 5,4%, ключавым фактарам яго росту стане нарошчванне фізічных аб'ёмаў. У эканоміку плануецца інвесціраваць на 7,8% больш, чым у бягучым годзе. Паспяховая рэалізацыя вытворча-інвестыцыйных планаў дасць магчымасць забяспечыць рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва на 4%.

Захаваецца палітыка па стрымліванні цэн. Для гэтага для Нацыянальнага банка і ўрада ўстанаўліваецца мэтавая задача па абмежаванні інфляцыі на ўзроўні, які не перавышае 5%.

Указам устанаўліваецца патрабаванне па зацвярджэнні Урадам плана сацыяльна-эканамічнага развіцця, які выступіць ключавым інструментам дасягнення важнейшых параметраў. Для ацэнкі эфектыўнасці работы дзяржаўных арганізацый будзе вызначаны вычарпальны пералік ключавых паказчыкаў.