Аб бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку фізічнай асобы з базавымі ўмовамі абслугоўвання
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 верасня падпісаў Указ № 363 "Аб бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку фізічнай асобы з базавымі ўмовамі абслугоўвання".
Дакумент прыняты ў мэтах павышэння якасці і даступнасці банкаўскіх паслуг і сацыяльнай абароненасці грамадзян.
Указам устанаўліваецца права фізічнай асобы на адкрыццё аднаго базавага рахунку ў банкаўскай сістэме, а таксама вызначаецца мінімальны бясплатны пералік плацежных аперацый з яго выкарыстаннем.
Для фізічных асоб, якія жадаюць атрымаць сацыяльныя і прыраўнаваныя да іх выплаты ў безнаяўнай форме, прадугледжана абавязковасць адкрыцця базавага рахунку. Пераход да новай практыкі будзе паступовы, да 1 ліпеня 2025 года. Пры гэтым існуючыя магчымасці па атрыманні сацыяльных выплат у наяўнай форме не абмяжоўваюцца.
Таксама прадугледжана абавязковасць наймальніка пералічваць належныя фізічнай асобе грашовыя сродкі ў выглядзе заработнай платы і прыраўнаваных да яе выплат на базавы рахунак, пазначаны фізічнай асобай.
Прынятыя рашэнні дадуць магчымасць грамадзянам мінімізаваць расходы па найбольш запатрабаваных аперацыях банкаў.
Асноўныя палажэнні Указа ўступаюць у сілу з 1 сакавіка 2022 года.
-
Спампаваць 363uk.pdf953 Кб