Аб праекце міжнароднага дагавора

Указ № 361 ад 14 кастрычніка 2026 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 кастрычніка падпісаў Указ № 361, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Мальдывамі аб паветраных зносінах.

Дакументам вызначаюцца ўмовы ажыццяўлення палётаў, пасадкі і высадкі пасажыраў пры выкананні міжнародных пасажырскіх, грузавых і паштовых перавозак у некамерцыйных і камерцыйных мэтах.

Паўнамоцтвы на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне прадастаўляюцца Міністэрству транспарту і камунікацый.