Аб фінансаванні расходаў па культуртэхнічнай меліярацыі і ажыццяўленні функцый заказчыка

Указ № 353 ад 4 кастрычніка 2022 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 353 "Аб фінансаванні расходаў па культуртэхнічнай меліярацыі і ажыццяўленні функцый заказчыка".

Дакументам прадугледжваецца дадатковае накіраванне сродкаў рэспубліканскага бюджэту на правядзенне мерапрыемстваў па культуртэхнічнай меліярацыі.

Рэалізацыя Указа створыць умовы для аднаўлення меліяраваных зямель, а таксама дадатковага іх уключэння ў сельскагаспадарчы абарот.