Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруецца Указ № 550 ад 5 снежня 2013 г.)

Указ № 312 ад 9 верасня 2022 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 312 ад 9 верасня 2022 г., які прадугледжвае змяненне парадку індэксацыі тарыфаў (цэн) на камунальныя паслугі для юрыдычных асоб.

У сувязі з пераходам на расійскія рублі ў разліках за газ, які набываецца ў Расійскай Федэрацыі, Указам устаноўлена, што індэксацыя цэн на энергарэсурсы і тарыфаў на камунальныя паслугі ажыццяўляецца ў прывязцы не да курса долара ЗША, а да курса замежнай валюты, што выкарыстоўваецца пры разліках.

Паколькі цэны на газ у залежнасці ад курса беларускага рубля да расійскага рубля ўстаноўлены з 1 ліпеня 2022 г., гэты парадак індэксацыі таксама ўстанаўліваецца з гэтай даты.