Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруюцца ўказы № 209 ад 17 лістапада 1994 года і № 82 ад 19 лютага 1996 года)
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 302, які ўносіць змяненні ў іншыя ўказы Кіраўніка дзяржавы. Дакумент прыняты ў развіццё апошніх паправак у Закон "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь".
Указам, у прыватнасці, урэгуляваны працэдурныя пытанні, звязаныя з увядзеннем такога новага інстытута, як аднаўленне ў грамадзянстве, а таксама з пашырэннем катэгорый іншаземцаў і дзяцей, якія атрымалі права на набыццё грамадзянства ў спрошчаным парадку.
Дадаткова замацоўваюцца парадак унясення Прэзідэнту матэрыялаў аб страце беларускага грамадзянства натуралізаванымі асобамі за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі і працэдура спынення разгляду заяў аб набыцці грамадзянства ў выпадках, прадугледжаных названым Законам.
Акрамя таго, з улікам маючага адбыцца ўвядзення біяметрычных дакументаў актуалізаваны ўсе пералікі дакументаў, якія падлягаюць прадстаўленню заяўнікамі ў мэтах набыцця або спынення грамадзянства.