Аб праекце міжнароднага дагавора
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы, якімі адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праекты міжурадавых пагадненняў Беларусі з Кубай і Нікарагуа аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.
Праектамі пагадненняў вызначаюцца асноўныя прынцыпы і спосабы супрацоўніцтва ў сферы мытнай справы, а таксама формы аказання ўзаемнай дапамогі мытнымі органамі. Дакументы прадугледжваюць парадак узаемадзеяння пры накіраванні запытаў і прадастаўленні інфармацыі для выяўлення, спынення і расследавання мытных правапарушэнняў.
На правядзенне перагавораў па праектах пагадненняў упаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт, на іх падпісанне - Міністэрства замежных спраў.
Рэалізацыя гэтых міжнародных дакументаў дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць выканання мытнымі органамі Беларусі задач па абароне эканамічных інтарэсаў дзяржавы.
-
Спампаваць 280uk.pdf812 Кб