Аб праекце міжнароднага дагавора
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Саюз М'янма аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах. Адпаведны Указ № 273 Прэзідэнт Беларусі падпісаў 13 жніўня.
Праектам міжнароднага дагавора вызначаюцца ўмовы і парадак аказання ўзаемнай прававой дапамогі, у тым ліку рэгламентуюцца пытанні перадачы і ўручэння дакументаў, прызнання і выканання судовых рашэнняў, атрымання доказаў, ажыццяўлення іншых працэсуальных дзеянняў.
Рэалізацыя дагавора будзе садзейнічаць развіццю і ўмацаванню міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў прававой сферы, абароне правоў і інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб.
На правядзенне перагавораў па праекце міжнароднага дагавора і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства юстыцыі.
Спампаваць 273uk.pdf
661 Кб