Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруецца Указ № 615 ад 13 кастрычніка 2006 г.)
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня падпісаў Указ № 266, які накіраваны на ўдасканаленне ацэначнай дзейнасці.
Дакументам уносяцца змяненні ва Указ № 615 ад 13 кастрычніка 2006 года "Аб ацэначнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь". У прыватнасці, устаноўлены мінімальныя памеры статутнага фонду для ацэначных арганізацый у памеры не меншым за Br50 тыс., а для экспертных - Br100 тыс., што будзе гарантыяй забеспячэння іх фінансавай устойлівасці, патэнцыяльнай крыніцай выплаты імі пры неабходнасці кампенсацыі магчымага ўрону.
Павялічана таксама мінімальная колькасць ацэншчыкаў у кожнай арганізацыі з 2 да 5, а для экспертных арганізацый, якія ажыццяўляюць экспертызу дакладнасці ацэнкі, уведзены дадатковыя патрабаванні аб наяўнасці ў штаце не менш як двух экспертаў-ацэншчыкаў і аб ажыццяўленні ацэначнай дзейнасці не менш за 6 гадоў. Гэта дасць магчымасць павысіць якасць аказваемых паслуг за кошт выкарыстання калектыўнага вопыту.
Акрамя таго, для ўпарадкавання захоўвання заключэнняў аб ацэнцы, у тым ліку для мэт кантролю, уведзены абавязак наяўнасці ў такіх арганізацыях памяшканняў архіва або архіўнай інфармацыйнай сістэмы.