Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Указ № 222 ад 21 ліпеня 2023 г.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 ліпеня падпісаў Указ № 222, якім зацверджаны тэкст прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і парадак яе прынясення асобамі, якія сталі грамадзянамі Беларусі.

Дакументам таксама ўстаноўлены пералік асоб, якія вызваляюцца ад прынясення прысягі. Адначасова вызначана працэдура ўнясення Кіраўніку дзяржавы матэрыялаў аб страце грамадзянства за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь асобамі, якія знаходзяцца за межамі краіны.

Указ распрацаваны ў мэтах рэалізацыі апошніх змяненняў закона "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь".