Аб Дзяржаўным знаку якасці

Указ № 21 ад 18 студзеня 2024 г.

У Беларусі заснаваны Дзяржаўны знак якасці. Адпаведны Указ № 21 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Дакументам зацверджана выява і апісанне знака. Ён уяўляе сабой пяцівугольнік чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява перавернутай літары "К" і надпіс "Беларусь". Пяць вуглоў знака сімвалізуюць якасць беларускай прадукцыі, якая дасягаецца спалучэннем пяці паказчыкаў вытворчасці: бяспекі, экалагічнасці, інавацыйнасці, тэхналагічнасці і эстэтычнасці.

Парадак прысваення Дзяржаўнага знака якасці і пералік стымулюючых ільгот і прэферэнцый, якія прадастаўляюцца вытворцам пры яго прысваенні, будзе вызначаны Урадам.

Заснаванне Дзяржаўнага знака якасці будзе садзейнічаць павышэнню якасці беларускіх тавараў і паслуг.