Аб прысваенні імя пагранічнай заставе

Указ № 180 ад 29 красавіка 2024 г.

Пагранічнай заставе "Дзівін" 20-га пагранічнага атрада органаў пагранічнай службы Беларусі прысвоена імя Героя Савецкага Саюза лейтэнанта Аляксея Лапаціна. Адпаведны Указ № 180 падпісаў 29 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. 

Гэта рашэнне Кіраўніка дзяржавы прынята ў мэтах патрыятычнага выхавання моладзі, захавання гістарычнай памяці, папулярызацыі баявых традыцый і воінскай службы ў органах пагранічнай службы.