Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруецца Указ № 166 ад 12 мая 2017 г.)

Указ № 161 ад 1 чэрвеня 2023 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 чэрвеня падпісаў Указ № 161, накіраваны на развіццё інавацыйнай і традыцыйнай медыцыны, рэалізацыю праектаў у галіне фармацэўтыкі, вытворчасці медыцынскіх вырабаў і абсталявання ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень".

Дакументам устанаўліваецца спрошчаны парадак дзяржаўнай рэгістрацыі біялагічных актыўных дабавак да ежы, вырабленых і зарэгістраваных у Кітаі, для абарачэння на тэрыторыі Беларусі. Гэта новаўвядзенне накіравана на папулярызацыю і даступнасць прэпаратаў традыцыйнай кітайскай медыцыны для беларускіх грамадзян.

Спрошчаны ўмовы аказання медыцынскіх паслуг на тэрыторыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень" з прымяненнем лекавых прэпаратаў, медыцынскіх вырабаў, методык лячэння, зарэгістраваных у Кітаі і шэрагу іншых краін з развітой рэгулятарнай сістэмай у галіне медыцыны і фармацэўтыкі.

Медыцынскія паслугі, якія аказваюцца рэзідэнтамі індустрыяльнага парка з прымяненнем палажэнняў Указа, уключаны ў аб'екты добраахвотнага медыцынскага страхавання.