Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу

Указ № 132 ад 17 красавіка 2026 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка падпісаў Указ № 132 "Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу".

У 2026 годзе прадугледжваецца прызваць ва Узброеныя Сілы і органы пагранічнай службы грамадзян Беларусі мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл і не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву.

Мерапрыемствы, прадугледжаныя гэтым дакументам, праводзяцца Узброенымі Сіламі штогод на планавай аснове.

Рэалізацыя Указа дасць магчымасць павысіць узровень укамплектаванасці пярвічных воінскіх пасад афіцэрскага складу і забяспечыць падрыхтоўку мабілізацыйнага рэзерву.