Аб зацвярджэнні міжнароднага дагавора
Указ № 123 ад 29 сакавіка 2022 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Пагадненне аб утварэнні Савета старшынь вярхоўных (вышэйшых) судоў дзяржаў - удзельніц СНД. Адпаведны Указ № 123 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 29 сакавіка.
Пагадненне было падпісана лідарамі краін Садружнасці 15 кастрычніка 2021 года. Чакаецца, што Савет старшынь вярхоўных (вышэйшых) судоў павысіць эфектыўнасць абмену вопытам паміж дзяржавамі па пытаннях судаводства, а таксама будзе садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва ў сферы правасуддзя.
Адной з асноўных функцый Савета стане абмен інфармацыяй аб нацыянальным заканадаўстве і судовай практыцы, практыцы прымянення нацыянальнымі судамі міжнародных дагавораў аб прававой дапамозе і прававых адносінах, заключаных у СНД.
-
Спампаваць 123uk.pdf40 Кб