Аб назначэнні і вызваленні суддзяў
Указ № 115 ад 18 красавіка 2023 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка падпісаў Указ № 115 "Аб назначэнні і вызваленні суддзяў".
Юрый Кобец назначаны намеснікам Старшыні Вярхоўнага Суда на другі пяцігадовы тэрмін. Таксама кадравыя змяненні адбыліся ў судах раённага і абласнога ўзроўняў. Так, старшынёй Магілёўскага абласнога суда назначана Святлана Бурака, якая да гэтага займала пасаду намесніка старшыні гэтага суда.
Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў Указ № 116 "Аб прысваенні кваліфікацыйных класаў суддзям".
-
Спампаваць 115uk.pdf532 Кб