Аб узнагароджанні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ, у адпаведнасці з якім прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 2021 года ў Токіа (Японія).
Ордэна Айчыны ІІІ ступені ўдастоены спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце Іван Літвіновіч, трэнер спартыўнай каманды Міністэрства ўнутраных спраў Марына Літвінчук, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ Маргарыта Махнёва, інструктары па спорце спартыўнай каманды Міністэрства ўнутраных спраў Надзея Папок і Вольга Худзенка.
Спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па барацьбе вольнай Магамедхабіб Кадзімагамедаў узнагароджаны ордэнам Пашаны. Гэтай жа ўзнагароды ўдастоены спартсмен-інструктар Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Максім Недасекаў.
Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны спартсмены-інструктары нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце Лізавета Пятрэнка і Ягор Шчалканаў.
Ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь" прысвоена спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце Ігару Бокаму і спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па гімнастыцы мастацкай Аліне Гарнасько.
-
Спампаваць 10uk.pdf151 Кб