Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2014 года
Указ № 650 ад 30 снежня 2014 г.
Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, п а с т а н а ў л я ю:
За выдатныя дасягненні ў галіне музычнага і выяўленчага мастацтва, кінавідэамастацтва, музейнай справы, народнай мастацкай творчасці, архітэктуры, выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2014 года:
ансамблю песні і танца ”Медуніца“ ўстановы культуры ”Магілёўская абласная філармонія“ – за значны ўклад у захаванне і развіццё традыцыйнай беларускай музычнай культуры, актыўную канцэртную дзейнасць;
аўтарскаму калектыву закрытага акцыянернага таварыства ”Сталічнае тэлебачанне“ ў складзе Адашкіна Аляксея Васільевіча, дырэктара дырэкцыі спецыяльных праектаў, і Макей Вольгі Сяргееўны, карэспандэнта спецыяльнай службы карэспандэнтаў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання, – за стварэнне цыкла дакументальных фільмаў ”Шай-бу! Shai-BY!..“;
аўтарскаму калектыву ў складзе Боганевай Алены Міхайлаўны, супрацоўніка дзяржаўнай навуковай установы ”Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі“, Варфаламеевай Тамары Барысаўны, старшага навуковага супрацоўніка гэтай навуковай установы, і Козенкі Мікалая Аляксеевіча, педагога дзяржаўнай установы адукацыі ”Цэнтр дадатковай адукацыі ”Ветразь“ Кастрычніцкага раёна г.Мінска, – за стварэнне фундаментальнага навуковага 6-томнага выдання ”Традыцыйная мастацкая культура беларусаў“;
аўтарскаму калектыву ў складзе Дамнянковай Людмілы Уладзіміраўны, дацэнта кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстановы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў“, Лабковіча Пятра Віктаравіча, дырэктара творча-эксперыментальнага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства ”ГУДАРТ“, і Лазукі Барыса Андрэевіча, загадчыка аддзела старажытнабеларускай культуры дзяржаўнай навуковай установы ”Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі“, – за вялікую навуковую і творчую працу па адраджэнні традыцый нацыянальнай культуры і асабісты ўклад у стварэнне экспазіцыі музея гісторыі слуцкіх паясоў на базе рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства мастацкіх вырабаў ”Слуцкія паясы“ ў г.Слуцку Мінскай вобласці;
калектыву дзяржаўнай установы ”Мемарыяльны комплекс ”Брэсцкая крэпасць-герой“ – за вялікі ўклад у захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і стварэнне новай экспазіцыі ў Паўднёва-ўсходняй казарме Цытадэлі Брэсцкай крэпасці ”Музей вайны – тэрыторыя міру“;
калектыву дзяржаўнай установы культуры ”Творчыя майстэрні ”Цэнтр сучасных мастацтваў“ – за вялікі ўклад у прапаганду сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі і арганізацыю значных выставачных праектаў;
калектыву Неглюбскага сельскага цэнтра ткацтва Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці – за значныя дасягненні ў справе адраджэння і развіцця народных рамёстваў, захаванне і папулярызацыю традыцыйных тэхналогій вытворчасці неглюбскіх ручнікоў;
Багласаву Сяргею Георгіевічу, члену грамадскага аб’яднання ”Беларускі саюз архітэктараў“, галоўнаму спецыялісту камунальнага будаўніча-эксплуатацыйнага ўнітарнага прадпрыемства ”Мінская спадчына“, – за значны асабісты ўклад у рэстаўрацыю і аднаўленне гісторыка-культурнага комплексу плошчы Свабоды з прылеглай забудовай у г.Мінску;
Бандарэнку Сяргею Афанасьевічу, мастаку-скульптару, члену грамадскага аб’яднання ”Беларускі саюз мастакоў“, – за вялікі ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва і стварэнне высокамастацкіх твораў манументальнай і станковай скульптуры;
Ганчаруку Уладзіміру Іванавічу, прафесару кафедры малюнка ўстановы адукацыі ”Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў“, – за вялікі асабісты ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва Беларусі і выхаванне таленавітай моладзі.
2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2014 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.
4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка