Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2005 года №405

Указ № 258 ад 11 чэрвеня 2012 г.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2005 года №405".

Дакументам прадугледжваецца прадастаўленне грамадзянам, якія пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасці, льготных крэдытаў на 20 гадоў пад працэнтную стаўку, роўную 10% стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, дзеючай на дату пераводу доўгу па льготнаму крэдыту, але не меншую за 3% гадавых. Для шматдзетных сем'яў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, умова прадастаўлення льготных крэдытаў не змянілася - на 40 гадоў пад 1% гадавых.

Да гэтага часу грамадзянам, якія пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасці, прадастаўляліся льготныя крэдыты на 40 гадоў пад працэнтную стаўку, роўную 3% гадавых.

Указам таксама прапануецца прадастаўленне адтэрміноўкі ў пагашэнні крэдытаў і выплаце працэнтаў па іх для сем'яў, у якіх адзін з бацькоў знаходзіцца ў водпуску па догляду другога і наступных дзяцей да 3 гадоў, на перыяд знаходжання ў такім водпуску.

Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.