Аб заахвочванні

Распараджэнне № 247 ад 31 снежня 2024 г.

З рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі будзе выдзелена Br680 тыс. на заахвочванне адораных навучэнцаў і студэнтаў, а таксама асоб, якія іх падрыхтавалі. Адпаведнае рашэнне спецфонду па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў зацверджана распараджэннем, якое падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

У адпаведнасці з гэтым рашэннем прысуджаны 26 гранд-прэмій з уручэннем нагруднага знака "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў i студэнтаў" і 217 спецыяльных прэмій пераможцам рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў. Узнагароджанне за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў атрымае 21 педагагічны работнік.

Акрамя таго, за выдатную вучобу, поспехі ў навукова-даследчай і творчай дзейнасці 173 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі назначана стыпендыя Прэзідэнта Беларусі.

Распараджэнне Кіраўніка дзяржавы накіравана на выяўленне і падтрымку найбольш матываванай і адоранай моладзі, стварэнне спрыяльных умоў для яе паспяховай вучобы, навуковай і творчай дзейнасці, стымуляванне прафесійнага росту педагогаў.