Аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 23 мая падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі.
За значныя дасягненні ў развіцці перапрацоўчай прамысловасці яе ўдастоены калектыў работнікаў кандытарскай фабрыкі "Спартак". За шматгадовую плённую працу ў органах па надзвычайных сітуацыях, высокі прафесіяналізм, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена начальніку Докшыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валянціну Баравікову і першаму намесніку начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандру Мяркулаву.
У ліку ўзнагароджаных дырэктар Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў Людміла Кандрашова. Яна ўдастоена Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у рэабілітацыю і сацыяльную адаптацыю дзяцей-інвалідаў.
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад ва ўдасканаленне прававой сістэмы і ўмацаванне канстытуцыйнай законнасці Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена суддзі Канстытуцыйнага Суда Сяргею Чыгрынаву. Яе таксама ўдастоены намеснік дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь Стахоўскі за добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё экспертнай дыпламатыі, абарону нацыянальных інтарэсаў на міжнародных пляцоўках.
-
Спампаваць 91rp.pdf564 Кб