Аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем аб'явіў падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь работнікам МНС і Вярхоўнага Суда.
За шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, дасягненне значных паказчыкаў у службовай дзейнасці ўзнагародай заахвочаны першыя намеснікі начальнікаў Шклоўскага і Нясвіжскага раённых аддзелаў па НС Юрый Белановіч і Леанід Фраймовіч, Мазырскага гаррайаддзела па НС Яўген Дзёшын, начальнік Лунінецкага раённага аддзела па НС Сяргей Калеснічэнка і галоўны спецыяліст упраўлення нарматыўна-тэхнічнай работы і папярэджання НС галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Кім Кадраў.
Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці Вярхоўнага Суда Ларыса Матвеенкава ўдастоена Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне судовай сістэмы, забеспячэнне законнасці.
-
Спампаваць 70rp.pdf109 Кб