Аб падрыхтоўцы пасяджэння Усебеларускага народнага сходу
Распараджэнне № 25рп ад 2 лютага 2024 г.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 2 лютага падпісаў распараджэнне, якім створаны Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні першага пасяджэння сёмага Усебеларускага народнага сходу.
У склад аргкамітэта ўвайшлі шэраг вышэйшых службовых асоб, кіраўніцтва міністэрстваў, старшыні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама прадстаўнікі іншых дзяржаўных органаў. Узначаліў яго Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
На аргкамітэт, акрамя арганізацыйных пытанняў, таксама ўскладзена задача па шырокім асвятленні праводзімай работы і інфармаванні насельніцтва аб дэлегатах Усебеларускага народнага сходу ў сродках масавай інфармацыі.