Аб падрыхтоўцы падручнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы

Распараджэнне № 61рп ад 13 мая 2026 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне "Аб падрыхтоўцы падручнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы".

Дакументам прадугледжваецца стварэнне дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў і навучальных дапаможнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы і вызначэнне асноўных напрамкаў яе работы.

Камісію будзе ўзначальваць Міністр адукацыі. У яе склад уключаны аўтарытэтныя вучоныя, выкладчыкі, настаўнікі-практыкі ў галіне гуманітарных і грамадазнаўчых дысцыплін, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб'яднанняў.

За Міністэрствам адукацыі замацоўваюцца задачы па арганізацыйна-метадычным забеспячэнні дзейнасці камісіі і ўдасканаленні зместу падручнікаў і навучальных дапаможнікаў на бягучую пяцігодку.

Прыняцце распараджэння накіравана на забеспячэнне паступальнага абнаўлення падручнікаў і навучальных дапаможнікаў на аснове адзіных канцэптуальных падыходаў да такой літаратуры на ўсіх узроўнях адукацыі ў адпаведнасці з дзяржаўнымі інтарэсамі.