Аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Ордэнаў, медалёў і ганаровых званняў удастоены 58 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 мая.
Дзяржаўныя ўзнагароды прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, смеласць і рашучасць, праяўленыя пры выратаванні людзей падчас пажару, заслугі ў воінскай службе, ахове дзяржаўнай граніцы, барацьбе са злачыннасцю, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міждзяржаўнага парламенцкага супрацоўніцтва, бюджэтна-фінансавай палітыкі, прадухіленне і ліквідацыю надзвычайных сітуацый, арганізацыю мытнай службы, развіццё прамысловасці, будаўнічай сферы, аграпрамысловага і паліўна-энергетычнага комплексаў, сістэмы стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, дасягненні ў сферах гандлю, сацыяльнай абароны, геадэзіі, аховы здароўя, навукі, адукацыі і культуры.
Ордэна Пашаны ўдастоены генеральны дырэктар Навукова-тэхналагічнага парка БНТУ "Палітэхнік" Георгій Вяршына, генеральны дырэктар прадпрыемства "Трэст Мінскпрамбуд" Алег Дашкевіч, загадчык кафедры стандартызацыі, метралогіі і інфармацыйных сістэм Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Павел Серанкоў.
Медалём "За выратаванае жыццё" ўзнагароджаны старшы сяржант 153-й асобнай радыётэхнічнай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Раман Лявонаў і жывёлавод сельгаспрадпрыемства "Аўсянка імя І.І.Мельніка" Горацкага раёна Сяргей Шындзікаў.
Вялікая група прадстаўнікоў сілавых структур удастоена медалёў "За адзнаку ў воінскай службе", "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку", "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы" і "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый". У іх ліку начальнік упраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта палкоўнік Юрый Гоман, старшы інспектар аддзела правядзення аперацый мытнага кантролю Віцебскай мытні Андрэй Цалко, начальнік манеўранай групы 18-га пагранічнага атрада пагранічнай службы падпалкоўнік Максім Хвалько, начальнік Добрушскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падпалкоўнік унутранай службы Андрэй Чуяшоў.
Работнікі розных сфер адзначаны медалём "За працоўныя заслугі". Сярод іх начальнік будаўнічага прадпрыемства "Лунінецкая ПМК-19" Фёдар Бірыла, дырэктар торфабрыкетнага завода "Ляхавіцкі" Уладзімір Гунько, токар механічнага цэха ААТ "Лідаграпраммаш" Генадзь Карповіч, дырэктар Капыльскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Маліноўская, генеральны дырэктар прадпрыемства "МІНГАЗ" Вадзім Шалонік.
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны прафесар кафедры тэхналогіі прадукцыі грамадскага харчавання і мясапрадуктаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Зоя Васіленка, дырэктар Палаца культуры горада Ліды Ірына Тур, дырэктар Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў Алег Шчэрбаў, загадчыца кабінета ўстановы адукацыі "Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі" Святлана Шыбко.
Ганаровага звання "Народны настаўнік Беларусі" ўдастоены Аляксандр Фельдман, настаўнік матэматыкі сярэдняй школы імя Я.Купалы № 19 г.Мінска.
Артысту тэатра лялек - вядучаму майстру сцэны Гродзенскага абласнога тэатра лялек Людміле Паўлоўскай прысвоена ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь".
Прафесар філіяла "Інстытут прафесійнай адукацыі" дзяржаўнай установы адукацыі "Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь" Вадзім Коўтун удастоены ганаровага звання "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь".
Ганаровым званнем "Заслужаны мытнік Рэспублікі Беларусь" адзначаны заслугі начальніка мытнага паста "Ашмянскі" Гродзенскай рэгіянальнай мытні Леанарды Локцевай.
Дырэктару гродзенскага ААТ "Ясень" Леаніду Раманіну прысвоена ганаровае званне "Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь".
Ганаровага звання "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" удастоены намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер ААТ "Малочны Мір" Юрый Шапель.
Дырэктару філіяла "Будаўнічае ўпраўленне № 25 дзяржаўнага прадпрыемства "Трэст Мінскпрамбуд" Канстанціну Шаміну прысвоена ганаровае званне "Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь".
Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена старшай медыцынскай сястры Мінскага гарадскога сацыяльнага пансіяната "Ачаг" Тамары Вараб'ёвай, намесніку старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама Таццяне Кулеш, дырэктару Бабруйскага сацыяльнага пансіяната "Каменка" Галіне Саўчанка. Падзякі Прэзідэнта яны ўдастоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльнай абароны насельніцтва.
Акрамя таго, Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь удастоены Ігар Янкоўскі, намеснік начальніка па вучэбнай і навуковай рабоце - першы намеснік начальніка ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ.
Спампаваць 56rp.pdf
814 Кб