Аб падтрымцы культуры і мастацтва

Распараджэнне № 1рп ад 8 студзеня 2025 г.

З фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва будзе выдзелена Br6 млн на рэалізацыю культурна значных праектаў. Адпаведнае распараджэнне "Аб падтрымцы культуры i мастацтва" падпісаў 8 студзеня Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

За кошт сродкаў фонду будзе аказана падтрымка аб'екту гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння - Успенскаму сабору Свята-Успенскага манастыра ў Жыровічах - на рэстаўрацыю іканастаса. Іканастас выраблены ў 1676 годзе. Яго абнаўленне і рэканструкцыя неаднаразова праводзіліся ў XIX-XX стагоддзях.

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі прадоўжыць работы па стварэнні комплексу будынкаў музея і адзінай выставачнай прасторы карпусоў па вул.Леніна, 22 і вул.Леніна, 20.

Рэалізацыя праектаў унясе значны ўклад у захаванне і прымнажэнне культурнай спадчыны Беларусі.