Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай

Дырэктыва № 9 ад 3 снежня 2021 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 снежня Дырэктыву № 9 "Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай".

Дакумент накіраваны на далейшае паглыбленне стратэгічнага партнёрства Беларусі з Кітаем па шырокім спектры напрамкаў у 2021-2025 гадах і з'яўляецца лагічным працягам аднайменнай Дырэктывы на 2015-2021 гады.

Прыярытэтнымі задачамі на бліжэйшую перспектыву вызначаны ўмацаванне супрацоўніцтва ў палітычнай сферы, захаванне і прымнажэнне каштоўнасцей дружбы і ўзаемнай падтрымкі, нарошчванне гандлёва-эканамічнага, фінансавага, інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, рэалізацыя ініцыятывы "Пояс і шлях". У ліку важных задач таксама пашырэнне міжрэгіянальных сувязей, развіццё супрацоўніцтва ў ваеннай і ваенна-тэхнічнай галінах, у сферы лічбавай эканомікі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, умацаванне навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння, развіццё адносін у гуманітарнай сферы.

У мэтах выканання названых задач органам дзяржаўнага кіравання і іншым уключаным у супрацоўніцтва з КНР суб'ектам эканамічнай дзейнасці даручаецца забяспечыць рэалізацыю каля паўсотні канкрэтных практычных мер.

Эфектыўнае выкананне пастаўленых мэт будзе садзейнічаць вывядзенню двухбаковых адносін на якасна новы ўзровень.