Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Дэкрэт № 4 ад 16 лістапада 2020 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада падпісаў Дэкрэт № 4, які прадугледжвае карэкціроўку Дэкрэта № 28 ад 17 снежня 2002 года "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў".

Дэкрэт прыведзены ў адпаведнасць з законамі "Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці", "Аб нарматыўных прававых актах", а таксама з прынятымі раней папраўкамі ў закон "Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў".

Дакументам прадугледжана аднясенне вымярэнняў з выкарыстаннем прыбораў уліку гатовай прадукцыі пры вытворчасці тытунёвых вырабаў да сферы заканадаўчай метралогіі, а таксама надзяленне Урада паўнамоцтвамі па вызначэнні парадку выкарыстання прыбораў уліку гатовай прадукцыі (тытунёвых вырабаў).