Паляўнічы турызм
У Беларусі захаваны ўнікальныя традыцыі палявання, лепшыя ўгоддзі і разнастайная фаўна, назапашаны шматгадовы вопыт вядзення паляўнічай гаспадаркі.
Для развіцця паляўнічага турызму створаны ўсе неабходныя ўмовы, у першую чаргу добрая інфраструктура паляўнічых гаспадарак.
Традыцыйна ў Беларусі праводзіцца веснавое і летне-асенняе паляванне на дзікіх птушак, капытных, асенне-зімовае паляванне на пушных звяроў. Паляванне дазволена на 53 віды дзікіх жывёл, у тым ліку на 22 віды млекакормячых і 31 від птушак.
Плошча беларускіх паляўнічых угоддзяў складае 17,0 млн га, на якіх зарэгістравана 203 паляўнічыя гаспадаркі.