Здаровы лад жыцця - візітная картка Беларусі

Арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы з насельніцтвам пастаянна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта. Ён паказвае асабісты прыклад здаровага ладу жыцця, шчырай любові да спорту.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца ўдасканаленню фізічнага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі. Па ўсёй краіне арганізуюцца падлеткавыя спартыўныя клубы. Працуюць рэспубліканскія цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі, дзе трэніруюцца лепшыя атлеты краіны.

Наладжана сістэма падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву. У ёй задзейнічаны 465 арганізацый фізічнай культуры і спорту, у тым ліку 11 сярэдніх школ - вучылішчаў алімпійскага рэзерву і 454 спецыялізаваныя вучэбна-спартыўныя установы. Падрыхтоўку тут праходзяць амаль 160 тыс. юных спартсменаў.