Міжнародныя спаборніцтвы ў Беларусі
Адным з напрамкаў работы спартыўнай галіны, які найбольш дынамічна развіваецца, стала прыцягненне і арганізацыя правядзення на тэрыторыі Беларусі буйнейшых міжнародных спартыўных спаборніцтваў.
Толькі за апошні час праведзены такія буйныя спартыўныя мерапрыемствы, як II Еўрапейскія гульні, матчавая сустрэча па лёгкай атлетыцы Еўропа-ЗША, чэмпіянаты свету па хакеі з шайбай, летнім біятлоне, веласіпедным спорце на трэку, тайландскім боксе, паўэрліфтынгу, чэмпіянаты Еўропы па мастацкай гімнастыцы, канькабежным спорце, фігурным катанні на каньках, біятлоне, самба, боксе, сучасным пяцібор'і, вадналыжным спорце, індорхакеі, шахматах.
Чэмпіянат свету па хакеі-2014

Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні

Лёгкаатлетычны матч Еўропа-ЗША

II Еўрапейскія гульні

Напярэдадні адкрыцця турніру прайшла эстафета "Полымя міру". Яна стартавала 3 мая 2019 года ў Рыме цырымоніяй запальвання агню ля знакамітай Аркі міру. За 50 дзён кантынентальнае полымя пераадолела 7700 км і пабывала ў самай высокай кропцы Еўропы - на гары Манблан, а таксама ў Аўстрыі, Славеніі, Венгрыі, Славакіі, Чэхіі і Польшчы. Заключным этапам стаў марафон па гарадах і выдатных мясцінах Беларусі.
II Еўрапейскія гульні праходзілі з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 3500 спартсменаў з 50 краін прынялі ўдзел у мультыспартыўным форуме кантынента і па выніках спаборніцтваў разыгралі 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту (23 дысцыплінах), а таксама ліцэнзіі на Алімпіяду-2020 у Токіа.
Цырымоніі адкрыцця і закрыцця Еўрапейскіх гульняў адбыліся на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама". Спаборніцтвы прымалі лепшыя спартыўныя аб'екты краіны.
Правядзенне турніру такога маштабу стала першым вопытам у гісторыі суверэннай Беларусі. Эксперты з розных краін адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі Мінска да Еўрапейскіх гульняў - 2019, развітую інфраструктуру і гасціннасць Беларусі, здольнай прымаць мерапрыемствы і больш шырокага фармату.
У дні спартыўнага форуму краіну наведалі амаль 37,5 тыс. турыстаў. Каманда Беларусі на дамашніх гульнях стала другой у агульным медальным заліку, заваяваўшы 68 медалёў: 23 залатыя, 16 сярэбраных і 29 бронзавых.