Ключавыя гандлёвыя партнёры
Гандлёвыя адносіны Беларусь падтрымлівае са многімі краінамі свету. У прыватнасці, у 2020 годзе гандлявала з 206 дзяржавамі.
У рэгіянальным разрэзе 48,2% аб’ёму таварнага экспарту Беларусі прыпадае на краіны ЕАЭС. Другі найбуйнейшы рынак для беларускай прадукцыі ‒ Еўрапейскі саюз ‒ 18,8%
Паступова пашыраецца прысутнасць беларускіх вытворцаў на рынках краін Азіі, Афрыкі, Амерыкі і Акіяніі. Сумесна з партнёрамі па ЕАЭС ажыццяўляецца работа па пашырэнні доступу на рынкі краін далёкай дугі шляхам заключэння пагадненняў аб свабодным гандлі.
Асноўнымі спажыўцамі беларускіх паслуг у 2020 годзе былі Расійская Федэрацыя, Злучаныя Штаты Амерыкі, Германія, Кітай, Кіпр, Літва, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Польшча.
Важным інструментам дыверсіфікацыі беларускага экспарту і ўмацавання гандлёва-эканамічных сувязей з’яўляецца актыўная інтэграцыя краіны ў міжнародную гандлёвую сістэму.