Інстытуты падтрымкі экспарту

У Рэспубліцы Беларусь створана сістэма падтрымкі экспарту, функцыянуюць спецыялізаваныя інстытуты ў галіне экспартнага крэдытавання, лізінгу, страхавання экспартных рызык – ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", ААТ "Прамагралізінг", БРУПЭІС "Белэксімгарант".

Сістэма падтрымкі экспарту ўключае ў сябе фінансавыя механізмы:

  • прадастаўленне экспартных крэдытаў і страхаванне экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 года №534 “Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)”);
  • кампенсацыя часткі працэнтаў па крэдытах і лізінгавых плацяжах спажыўцам беларускай прадукцыі з выкарыстаннем рэсурснай і кліенцкай базы замежных банкаў (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2009 г. № 466 “Аб некаторых мерах па рэалізацыі тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь”);
  • кампенсацыя экспарцёрам да 50% расходаў па ўдзеле ў міжнародных спецыялізаваных выставах і правядзенні ацэнкі адпаведнасці прадукцыі ў замежных дзяржавах (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 лiстапада 2019 г. № 412 “Аб падтрымцы экспарту”);
  • фінансаванне за кошт бюджэтных сродкаў часткі расходаў па арганізацыі нацыянальных выстаў (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь за мяжой (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 2012 года № 384 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку арганізацыі нацыянальных выстаў (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах”).
Усебаковае садзейнічанне экспарцёрам па выхадзе на знешнія рынкі і замацаванні на іх аказваюць МЗС і загранустановы Рэспублікі Беларусь.

РУП "Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн", Беларуская гандлёва-прамысловая палата і ААТ "Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці" прадастаўляюць беларускім арганізацыям комплексную інфармацыйна-аналітычную і маркетынгавую падтрымку ў ажыццяўленні знешнеэканамічнай дзейнасці.