Адпачынак і турызм
Колькасць занятых у сферы турызму ў 2024 годзе склала 228,8 тыс. чалавек або 5,5% да спісачнай колькасці занятых па эканоміцы.
Усё большую папулярнасць у рэспубліцы набывае ўнутраны турызм. У 2025 годзе 2,2 млн грамадзян Рэспублікі Беларусь арганізавана накіраваліся ў туры ў межах краіны (у 2024 годзе - 1,7 млн грамадзян Рэспублікі Беларусь).
У пераважнай большасці выпадкаў грамадзяне Беларусі арганізуюць свае турыстычныя паездкі самастойна, на долю падарожжаў, арганізаваных праз турыстычныя фірмы, прыпадае каля 10%.
Агульная колькасць унутраных турыстычных паездак грамадзян Беларусі, зробленых у межах рэспублікі, у 2025 годзе склала 20,3 млн паездак (у 2024 годзе - 19,7 млн паездак).
Штогод на кожнага жыхара рэспублікі прыпадае ў сярэднім 2 падарожжы па Беларусі.
З кожным годам усё больш запатрабаваным і папулярным сярод замежных грамадзян становіцца медыцынскі турызм. Толькі за 2025 год медыцынскую дапамогу атрымалі 165 тыс. іншаземцаў са 158 краін. Экспарт паслуг у галіне аховы здароўя за мінулы год перасягнуў $50 млн.
У Беларусі захавана і атрымала далейшае развіццё рэсурсная база для экалагічнага турызму ‒ нацыянальныя паркі “Нарачанскі”, “Прыпяцкі”, “Браслаўскія азёры”, “Белавежская пушча”, Бярэзінскі біясферны запаведнік і іншыя. У краіне каля 320 помнікаў прыроды і амаль 100 заказнікаў рэспубліканскага значэння, а таксама больш за 650 помнікаў прыроды і больш за 270 заказнікаў мясцовага значэння. Усяго ж у рэспубліцы амаль 1350 асабліва ахоўных прыродных тэрыторый.