Адукацыйныя паслугі

Высокі ўзровень бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь, выгаднае геаграфічнае становішча, даступныя цэны на навучанне, чысціня навакольнага асяроддзя, добразычлівасць жыхароў краіны, магчымасць працаваць па спецыяльнасцi ў час вучобы ‒ усё гэта стварае важкія перадумовы для развіцця сферы адукацыйных паслуг і робіць навучанне ў Беларусі асабліва прывабным.

Экспарт паслуг у галіне адукацыі фарміруецца за кошт навучання замежных грамадзян ва ўстановах адукацыі і арганізацыях па праграмах прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, паслявузаўскай і дадатковай адукацыі. У 2025 годзе экспарт паслуг у галіне адукацыі склаў амаль $200 млн, што ў 1,7 раза больш за ўзровень 2024 года.

Адметнай асаблівасцю беларускіх выпускнікоў былі і застаюцца шырыня прафесійных ведаў, якая спалучаецца з фундаментальнай падрыхтоўкай. Традыцыі беларускай адукацыі ў спалучэнні з пастаянным развіццём, выкарыстанне сучасных падыходаў садзейнічаюць папулярызацыі беларускай адукацыі сярод замежных грамадзян.