Інфармацыйныя паслугі і сувязь
Інфармацыйныя паслугі
ІКТ-сфера з’яўляецца адным з ключавых напрамкаў развіцця паслуг Рэспублікі Беларусь.
Гэта дало магчымасць функцыянаваць Парку высокіх тэхналогій з дакладна падабраным падатковым рэжымам спецыяльна для ІТ-кампаній - яго рэзідэнтаў.
Стварэнню яшчэ больш спрыяльных умоў для вядзення бізнесу ў ІТ-сферы садзейнічала прыняцце Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб развіцці лічбавай эканомікі" ад 21 снежня 2017 года № 8, які прадоўжыў дзеянне спецыяльнага падаткова-прававога рэжыму Парка высокіх тэхналогій да 2049 года, пашырыў пералік відаў дзейнасці, а таксама прадаставіў гарантыі адсутнасці неабгрунтаванага ўмяшання кантралюючых органаў у дзейнасць яго рэзідэнтаў.
Далейшы імпульс развіццю Парка высокіх тэхналогій надаў падпісаны 12 красавіка 2023 г. Указ Прэзідэнта № 102 "Аб развіцці Парка высокіх тэхналогій", якім прадугледжваецца новы стратэгічны напрамак супрацоўніцтва і новая арганізацыйная структура ПВТ.
Тэлекамунікацыйная галіна
Тэлекамунікацыйная галіна Рэспублікі Беларусь уключае прадпрыемствы, якія аказваюць паслугі тэлефаніі, тэле- і радыёвяшчання, мабільнага і стацыянарнага доступу да сеткі Інтэрнэт.
У краіне актыўна выкарыстоўваюцца развітыя мультысэрвісныя сеткі электрасувязі і сэрвісы на базе IMS-платформы. Гэта дае магчымасць прадастаўляць кожнаму карыстальніку комплексу паслуг, пачынаючы з тэлефоннай сувязі, шырокапалоснага доступу да сеткі Інтэрнэт і заканчваючы паслугамі ІР-тэлебачання.
Ліцэнзію на прадастаўленне паслуг электрасувязі маюць больш як 150 аператараў электрасувязі.
Стацыянарным шырокапалосным доступам да сеткі Інтэрнэт карыстаюцца звыш 3,2 млн абанентаў.
Сотавай рухомай электрасувяззю другога і трэцяга пакалення ахоплена 99,3% і 98,6% тэрыторыі рэспублікі адпаведна, на якой пражывае 99,9% насельніцтва. У краіне налічваецца больш за 11,8 млн абанентаў. Паслугамі па тэхналогіі LTE (4G) ахоплена 99% насельніцтва краіны.
У краіне поўнасцю завершаны пераход на эфірнае лічбавае тэлевізійнае вяшчанне ў HD-фармаце. Усе абаненты сетак кабельнага тэлебачання маюць тэхнічную магчымасць атрымання агульнадаступнага пакета тэлепраграм у HD-фармаце.
Паштовая дзейнасць
У Рэспубліцы Беларусь рынак паслуг паштовай сувязі дынамічна развіваецца. Сетка паштовай сувязі налічвае больш за 4 тыс. аб'ектаў.
Ліцэнзію на аказанне паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання па перасылцы паштовых адпраўленняў, прыёме падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўцы маюць 28 аператараў паштовай сувязі.
Да новаўвядзенняў і дасягненняў у сферы паслуг паштовай сувязі, рэалізаваных за апошні час на базе IT-тэхналогій, адносяцца развіццё нацыянальнай паштовай электроннай сістэмы, электроннай авансавай сістэмы, сэрвісу "Мабільны паштальён", а таксама пашырэнне сеткі паштаматаў.
Нацыянальная паштовая электронная сістэма - гэта зручны і хуткі спосаб перасылкі простых і заказных пісем у электроннай і гібрыднай форме з пацвярджэннем факта ўручэння. Колькасць зарэгістраваных карыстальнікаў у сістэме складае больш за 6 тыс. карыстальнікаў.
Сэрвіс "Мабільны паштальён" забяспечвае населеныя пункты краіны шырокім спектрам паслуг па-за стацыянарным аб'ектам паштовай сувязі, у тым ліку паслугамі паштовай сувязі, банкаўскімі, фінансавымі і іншымі паслугамі.