Прынцыпы інвестыцыйнай палітыкі і інстытуты падтрымкі інвестыцый
Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб інвестыцыях", ажыццяўленне інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь грунтуецца на наступных прынцыпах:
- інвестары, а таксама дзяржава, яе органы i службовыя асобы дзейнiчаюць у межах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і прынятых у адпаведнасці з ёй актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь (прынцып вяршэнства права);
- інвестары роўныя перад законам і карыстаюцца правамі без усякай дыскрымінацыі (прынцып роўнасці інвестараў);
- інвестары ажыццяўляюць інвестыцыі добрасумленна і разумна без прычынення шкоды іншай асобе, навакольнаму асяроддзю, гісторыка-культурным каштоўнасцям, ушчамлення правоў і інтарэсаў іншых асоб, якія абараняюцца законам, або злоўжывання правамі ў іншых формах (прынцып добрасумленнасці і разумнасці ажыццяўлення інвестыцый);
- умяшанне ў прыватныя справы не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, калі яно ажыццяўляецца на падставе заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у інтарэсах нацыянальнай бяспекі (у тым ліку аховы навакольнага асяроддзя, гісторыка-культурных каштоўнасцей), грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб (прынцып недапушчальнасці адвольнага ўмяшання ў прыватныя справы);
- інвестарам гарантуецца ажыццяўленне абароны правоў і законных інтарэсаў у судзе і іншымі спосабамі, прадугледжанымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь (прынцып забеспячэння аднаўлення парушаных правоў і законных інтарэсаў, іх судовай абароны).
У Беларусі функцыянуе шырокая сфера дзейнасці розных прэферэнцыйных рэжымаў – ад стымулявання высокатэхналагічных і накіраваных на экспарт вытворчасцей да развіцця рэгіёнаў. Пры гэтым рэжымы, якія дзейнічаюць у краіне, не падмяняюць, а ўзаемна дапаўняюць адзін аднаго.
Асноўныя прэферэнцыйныя рэжымы:
- свабодныя эканамічныя зоны;
- індустрыяльны парк "Вялікі камень";
- асобая эканамічная зона "Брэміна–Орша";
- Парк высокіх тэхналогій;
- інвестыцыйны дагавор (спецыяльны інвестыцыйны дагавор);
- прэферэнцыйны інвестыцыйны праект;
- сярэднія, малыя гарадскія паселішчы, сельская мясцовасць;
- Аршанскі раён Віцебскай вобласці;
- Паўднёва-ўсходні рэгіён Магілёўскай вобласці (ПУР);
- рэалізацыя інвестыцыйных праектаў з прымяненнем механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства.
Калі размова ідзе аб рэалізацыі прыярытэтных для краіны праектаў, інвестар можа заключыць інвестыцыйны дагавор, што прадаставіць яму льготныя ўмовы і прэферэнцыі на стадыях будаўніцтва аб’екта і вытворчай дзейнасці пры абавязацельствах інвестара па захаванні вызначаных дагаворам тэрмінаў і аб'ёмаў ажыццяўлення інвестыцый.
Механізм спецыяльнага інвестыцыйнага дагавора актуальны для выпадкаў, калі ёсць намер наладзіць вытворчасць неабходнай дзяржаве новай, у тым ліку імпартазамяшчальнай, прадукцыі з магчымасцю яе выкупу дзяржавай. Такім чынам, ужо з пачатку рэалізацыі праекта вытворца можа разлічваць на зразумелы рынак збыту часткі прадукцыі на працягу пэўнага перыяду.
Для рэгіёнаў найбольш цікавым з'яўляецца механізм рэалізацыі прэферэнцыйных інвестыцыйных праектаў. У гэтым выпадку не патрабуецца заключэнне інвестдагавора і праект рэалізуецца па рашэнні выканкамаў з прымяненнем ільгот і прэферэнцый.
Права выбару камфортнага рэжыму гаспадарання з улікам асаблівасцей і сферы рэалізацыі інвестыцыйнага праекта – за інвестарам.
Яны выконваюць важную ролю ў вырашэнні актуальных задач развіцця краіны, такіх як прыцягненне інвестыцый, актывізацыя знешнеэканамічнай дзейнасці, стварэнне працоўных месцаў.
Сёння прыкладна 439 прадпрыемстваў з больш як 30 краін, на якіх занята звыш 136 тыс. чалавек, рэалізуюць у СЭЗ свае інвестыцыйныя праекты з прыцягненнем інвестыцый на суму каля $7 млрд.
Свабодныя эканамічныя зоны займаюць 0,11% тэрыторыі краіны, у іх працуюць 5,4% работнікаў ад сярэдняспісачнай колькасці па рэспубліцы. Пры гэтым на долю СЭЗ у рэспубліканскіх паказчыках за 2024 год прыпадае 5,3% валавога ўнутранага прадукту (папярэднія даныя), 19,2% вытворчасці прамысловай прадукцыі, 21,9% экспарту тавараў і 21,8% прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове.
Стварэнне СЭЗ дало магчымасць забяспечыць развіццё асобных відаў эканамічнай дзейнасці і прыцягнуць стратэгічна значных інвестараў у эканоміку рэгіёнаў.
Лідары дзвюх краін дасягнулі дамоўленасці аб яго развіцці ў якасці міжнароднай платформы для рэалізацыі высокатэхналагічных, канкурэнтаздольных інавацыйных праектаў з высокім экспартным патэнцыялам, паўнапраўнага Smart City з акцэнтам на трох галоўных напрамках – экалогія, вытворчасць, жыццё.
"Вялікі камень" размешчаны за 25 км ад сталіцы Рэспублікі Беларусь ва ўнікальным прыродным комплексе і непасрэднай блізкасці ад міжнароднага аэрапорта, чыгуначных пуцей і транснацыянальнай аўтамабільнай магістралі Берлін – Масква. Ён займае плошчу больш за 11 тыс. га.
З пачатку рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў парк інвесціравана звыш $940 млн, з іх у інфраструктуру ўкладзена больш за $325 млн. На пачатак 2025 года ў Парку зарэгістраваны 142 рэзідэнты з 15 краін з аб’ёмам заяўленых інвестыцый звыш $1,6 млрд і планамі па стварэнні больш як 15 тыс. новых працоўных месцаў. Яны рэалізуюць інвестыцыйныя праекты ў сферах машынабудавання, электронікі і тэлекамунікацый, фармацэўтыкі і медыцынскай прадукцыі, новых матэрыялаў, комплекснай лагістыкі і электроннай камерцыі, захавання і апрацоўкі вялікіх аб'ёмаў даных, НДДКП і інш.
З 2019 года на тэрыторыі Аршанскага раёна пачала функцыянаваць асаблівая эканамічная зона "Брэміна-Орша". Асноўными напрамкамі яе дзейнасці з'яўляюцца аптовы гандаль, электронная камерцыя, лагістычныя паслугі, паслугі паштовай сувязі, дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання, НДДКП і іншыя.
Беларусь стала першай у свеце юрысдыкцыяй з комплексным прававым рэгуляваннем бізнесаў на аснове тэхналогіі блокчэйн. З 2017 года дзейнічае Дэкрэт № 8, накіраваны на пабудову сучаснай лічбавай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь. Льготныя ўмовы гаспадарання ў Парку высокіх тэхналогій з увядзеннем асобных інстытутаў англійскага права на прынцыпе экстэрытарыяльнасці для рэзідэнтаў будуць дзейнічаць да 1 студзеня 2049 года. Створаны прававыя ўмовы для правядзення ICO, выкарыстання крыптавалюты і ўкаранення смарт-кантрактаў. Стымулююцца распрацоўкі для біятэхналогій, медыцынскіх, авіяцыйных і касмічных тэхналогій і кіберспорту.
Незалежна ад прэферэнцыйнага рэжыму, выбранага інвестарам, дзяржава аказвае кансультацыйную падтрымку па шыроким коле пытанняў. Асноўным інстытутам – "адным акном" для інвестараў з’яўляецца Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.
З мэтай аптымальнага забеспячэння інфраструктуры падтрымкі інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь таксама дзейнічаюць:
- адміністрацыі свабодных эканамічных зон;
- Беларуская гандлёва-прамысловая палата;
- Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн;
- Беларуская ўніверсальная таварная біржа;
- цэнтры стандартызацыі і сертыфікацыі;
- суб’екты інавацыйнай інфраструктуры (навукова-тэхналагічныя паркі, цэнтры трансферу тэхналогій, венчурныя арганізацыі), а таксама суб’екты падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва;
- рэгіянальныя агенцтвы развіцця інвестыцый, страхавыя, юрыдычныя і кансалтынгавыя кампаніі, у тым ліку міжнародныя.