Ініцыятывы Беларусі ў органах ШАС

У час удзелу ў Савеце Кіраўнікоў дзяржаў ШАС у г. Цындаа (9-10 чэрвеня 2018 года) і г. Бішкеку (13-14 чэрвеня 2019 года) Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка вылучыў шэраг ініцыятыў па развіцці Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У прыватнасці, па забеспячэнні харчовай бяспекі ў рамках ШАС, стварэнні спецыялізаванай экспазіцыі “АграШАС” на міжнародным форуме аграрыяў “Белагра”, развіцці “IT-экасістэмы ШАС”, умацаванні ядзернай бяспекі і мірнага выкарыстання атама.
У рамках названых ініцыятыў удзельнікам ШАС прапануецца выкарыстоўваць магчымасці Беларусі як краіны з традыцыйна моцным і эфектыўным аграрным сектарам, высокатэхналагічнай вытворчасцю, моцнай інтэлектуальнай базай і сельскагаспадарчым машынабудаваннем для захавання і ўмацавання харчовай, ядзернай і кібербяспекі членаў арганізацыі і рэгіёна ў цэлым.
Скаардынаваныя крокі на гэтым напрамку дазволяць таксама ўзмацніць кааперацыю і павысіць канкурэнтаздольнасць нацыянальных эканомік ва ўмовах глабальнага свету.