Ордэн "За асабiстую мужнасць"
Ордэнам "За асабiстую мужнасць" узнагароджваюцца грамадзяне:
- за самаадданасць, праяўленую пры абароне суверэнітэту, незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь;
- за выключную адвагу i асабiстую храбрасць, праяўленыя пры выкананнi воiнскага абавязку, грамадзянскага або службовага абавязку;
- за самаадданыя ўчынкi, здзейсненыя ў экстрэмальных абставiнах;
- за мужнасць, праяўленую пры ахове дзяржаўнай граніцы;
- за мужнасць, праяўленую пры ахове грамадскага парадку;
- за смелыя i рашучыя дзеяннi ў абставiнах, звязаных з рызыкай для жыцця.
Ордэн “За асабiстую мужнасць” носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна “За службу Радзiме”.